Святы Пасад заклікае да больш строгіх санкцый за вандалізм | Друк |
Дзяржава Ватыкан
07.12.2013 16:14

Святы Пасад заклікаў да больш строгіх крымінальных санкцый за вандалізм у хрысціянскіх святынях і на могілках. Такія інцыдэнты, як лічыць сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, павінны ацэньвацца з той жа строгасцю, як гэта было зроблена ў выпадку культавых збудаванняў іншых рэлігій.

Арцыбіскуп выступіў перад міністрамі краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Іх пасяджэнне завяршылася 6 снежня ў Кіеве.

Іерарх выказаў занепакоенасць ростам колькасці нападаў на хрысціян і хрысціянскія інстытуты ў краінах АБСЕ. Рэлігійная свабода ўсё часцей парушаецца ў традыцыйных дэмакратыях, адзначыў ватыканскі дыпламат і дадаў, што гаворка ідзе ў першую чаргу пра нецярпімасць у дачыненні да хрысціян.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by