У Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру | Друк |
Дзяржава Ватыкан
18.12.2013 13:31

18 снежня ў Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру. Яго даставілі пілігрымы з аўстрыйскага Лінца на чале з біскупам Людвігам Шварцам, якія прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі.

Горад Лінц з’яўляецца ініцыятарам дадзенай міжнароднай ініцыятывы.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа Францішак, вітаючы аўстрыйскіх пілігрымаў, сказаў: “Гэты моцны знак, які асвятляе нашу мэту быць святлом свету, няхай выпраменьвае давер і надзею сапраўдных дзяцей Божых і прыносіць спакой Хрыста нашым сем’ям і нашым бліжнім”.

Сімвалічны зніч запалілі ў гроце Божага Нараджэння ў Бэтлееме 26 лістапада. У Беларусь агонь прыбудзе 20 снежня, калі яго прыме Гродна, а 21 снежня агонь сустрэнуць у Мінску.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by