У ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў прымуць удзел сужэнскія пары | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
08.09.2014 14:38 |
У ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму душпастырскіх выклікаў, звязаных з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г., прымуць удзел не толькі іерархі і эксперты ў сацыяльных навуках, але і сужэнскія пары. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу “Vatican Insider” старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья. "На працягу бліжэйшых дзён будзе апублікаваны спіс удзельнікаў. Гаворка ідзе пра надзвычайны Сінод, таму колькасна ён будзе больш сціплы за звычайныя. Але, без сумніваў, на ім належным чынам будуць прысутнічаць сужэнскія пары – мужчыны і жанчыны, пакліканыя ўнесці ў дэбаты аб сям’і свой спецыфічны ўклад, як сужэнцы і бацькі. На мой погляд, гэта вельмі правільна, што ў сэрцы Касцёла будуць непасрэдна выслуханы галасы тых, хто жыве надзеямі, трывогамі і праблемамі сем’яў сёння”, - сказаў іерарх. (AG) |