Прызначаны новыя камерленга і віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла | Друк |
Дзяржава Ватыкан
20.12.2014 16:57

20 снежня Папа Францішак прызначыў камерленга Святога Рымскага Касцёла кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. На пасаду віцэ-камерленга быў прызначаны арцыбіскуп Джампьера Глодэр, старшыня Папскай Касцёльнай Акадэміі.

Новапрызначаныя іерархі замянілі на пасадах камерленга і віцэ-камерленга кардынала Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата.

Камерленга Святога Рымскага Касцёла здзяйсняе важныя функцыі падчас вакантнасці Пасаду святога Пятра. У яго абавязкі ўваходзіць пацвярджэнне смерці Папы і запячатанне папскіх апартаментаў да часу абрання новага Пантыфіка. Акрамя таго, ён нясе адказнасць за падрыхтоўку пахавання. У звычайны перыяд камерленга кіруе маёмасцю Касцёла, калі Папа знаходзіцца ў падарожжах. Віцэ-камерленга з’яўляецца яго бліжэйшым паплечнікам.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by