Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сінод вырашае пытанне большай рэгіянальнай самастойнасці ў Касцёле
Дзяржава Ватыкан
14.10.2015 11:28

На пасяджэнні Сінода Біскупаў ідзе ў дадзены момант складаны працэс дэтальнага разгляду працоўнага дакумента «Instrumentum Laboris».

Пра гэта казаў 13 кастрычніка 2на брыфінгу ў Ватыкане абат-прымас супольнасці бэнэдыктынаў св. Адыліі айцец Ерэміас Шродэр.

Святар адзначыў, што пакуль невядома, чым гэты працэс завершыцца, таму што дыскусіі на Сінодзе вельмі адкрытыя, і дадаў, што вынік будзе бачны праз паўтара тыдня.

Нямецкі законнік выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што калі настаяцелі мужчынскіх манаскіх супольнасцяў з’яўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі Сінода – Сінадальнымі Айцамі, – то жаночых толькі аўдытарамі.

«Прапанова аб перанясенні рашэння некаторых пастаральных пытанняў у Касцёле на рэгіянальны узровень, якая гучала ў некалькіх выступленнях у Зале Сінодаў, спаткала шырокую падтрымку сярод удзельнікаў асамблеі. Толькі 2-3 чалавекі выказаліся супраць», – адзначыў айцец Шродэр.

Святар дадаў, што на дадзеным этапе працы Сінода Біскупаў прапанова выказвае даволі паўсюднае меркаванне, але падкрэсліў, што трэба пачакаць вынікаў галасавання па гэтай прапанове.

Сярод спраў, якіх маглі б тычыцца гэтыя «рэгіянальныя рашэнні» законнік узгадаў, напрыклад, пытанне святой Камуніі для разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах, а таксама адносіны да гомасексуалістаў, што, па яго словах, вельмі «культурна абумоўлена».

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.