«Google Maps XVI стагоддзя» — адрэстаўравана ватыканская Галерэя картаў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
20.05.2016 11:26

У XVI стагоддзі Папа Рымскі Грыгорый XIII замовіў геаграфічныя карты ўсёй Італіі лепшым мастакам таго часу. Сапраўдныя творы мастацтва ўпрыгожылі цэлую галерэю ў папскім палацы.

Усяго было створана 40 вельмі дакладных картаў, памер большасці з якіх — больш чым пяць на пяць метраў.

Галоўным стваральнікам картаў быў манах і географ Ігнацый Данці, які кіраваў групай мастакоў, што малявалі карты па ягоных эскізах.


Аднак час не прайшоў для картаў лёгка — яны атрымалі пашкоджанні ад пылу і вады, няўдалых спробаў рэстаўрацыі, пажаўцелі ад выкарыстанага ў ХІХ стагоддзі клею.

З 2012 па 2016 год у галерэі працавала новая група мастацтвазнаўцаў і рэстаўратараў, якія наблізілі папскія карты да іх старажытнай прыгажосці.

«На гэтых картах не было памылак, Данці зрабіў цудоўную працу. Магчыма, што Google Maps зараз менш дакладныя», — кажа Марыя Людміла Пустка, кіраўніца рэстаўрацыйнай групы.


Wsj.com (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by