Кардынал Курт Кох: місія хрысціян — навяртанне людзей усіх іншых рэлігій | Друк |
Дзяржава Ватыкан
25.05.2016 11:05

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох выступіў з каментарамі на міжрэлігійнай сустрэчы ў Кембрыджскім універсітэце.

«Мы маем місію навярнуць людзей усіх нехрысціянскіх рэлігій», — сказаў іерарх і дадаў, што трэба навяртаць у тым ліку баевікоў-ісламістаў.

Кардынал адзначыў, што юдаізм з'яўляецца «мацярынскай» рэлігіяй для хрысціян і што з ім у хрысціян ёсць асаблівая сувязь, якой больш няма ні з адной рэлігіяй.

«Абсалютна зразумела, што мы можам казаць пра тры абрагамічныя рэлігіі, аднак нельга адмаўляць, што погляд на веру Абрагама ў юдэйскай і хрысціянскай традыцыях не такі, як у ісламскай», — сказаў прадстаўнік Ватыкана.

Сatholicherald.co.uk (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by