Ватыкан прадставіў свой аэрадром для ратавання хворых дзяцей | Друк |
Дзяржава Ватыкан
23.09.2016 14:42

Ватыкан адкрыў свой аэрадром для авіятранспарту, які курсуе да папскай педыятрычнай бальніцы «Дзіцятка Езус» (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Медыцынская ўстанова з’яўляецца самым вялікім і самым лепшым педыятрычным цэнтрам у Італіі.

З 1924 года бальніца належыць Апостальскай Сталіцы, а яе прадстаўніцтвы ў сваёй большасці знаходзяцца ў экстэрытарыяльных зонах. Галоўная рэзідэнцыя бальніцы дзейнічае недалёка ад Ватыкана, на схіле ўзгорка Янікул у Рыме.

Верталёты хуткай дапамогі ідуць на пасадку ў Ватыканскія сады ўжо на працягу некалькіх месяцаў. 22 верасня была падпісана афіцыйная дамова з кіраўніцтвам грамадзянскай авіяцыі ў Італіі, якая рэгулюе гэтыя выключныя рэйсы.

Паводле deon.pl
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by