Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я»
Дзяржава Ватыкан
11.04.2017 15:05

Справа ў прызнанні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і сапраўднымі да сёння не вырашана. Паводле слоў кардынала Герхарда Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, афіцыйнай заявы Касцёла ў гэтым пытанні давядзецца чакаць яшчэ доўга.

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Як адзначыў іерарх, яго ведамства працуе ў гэтым пытанні, каб пасля прадставіць вынікі даследавання Святому Айцу для прыняцця канчатковага рашэння.

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што ніякіх канкрэтных тэрмінаў завяршэння даследаванняў па звышнатуральным характары аб’яўленняў у Меджугор’і пакуль не прадугледжана.

«Кангрэгацыя не будзе паддавацца ціску часу, калі гаворка ідзе пра пошукі ісціны, паколькі абавязана кіравацца выключна ісцінай», — падкрэсліў кардынал Мюлер.

Нагадаўшы пра фацімскае пасланне, іерарх дадаў, што ў аб’яўленнях Маці Божай у Партугаліі «выразна бачная апазіцыя да камунізму»:
«У ім гучыць канкрэтны прароцкі заклік да супраціву праз малітву і асабістае сведчанне жыцця. Паяднання паміж людзьмі і Богам не здзейсніцца праз ГУЛАГ і смяротныя спісы Сталіна, у якіх адзіным роспісам мільёны людзей прысуджаліся да смерці», — сказаў ён.

Таксама кардынал выказаўся адносна магчымых аб’яўленняў у Меджугор’і:

«Насамрэч нам не патрэбныя новыя аб’яўленні, у якасці дадатку або дапаўнення да дадзенага нам у поўні і цалкам Аб’яўлення ў Езусе Хрысце, — сказаў ватыканскі кардынал. — Прыватныя аб’яўленні могуць быць выключна прарочым прыкладаннем, акцэнтаваннем выклікаў, пастаўленых перад намі Евангеллем».

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 24.07.2017
  • 23.07.2017
  • 22.07.2017
  • 21.07.2017
  • 20.07.2017