Папа Францішак на адкрыцці асамблеі епіскапату Італіі: будзьце максімальна шчырымі і адкрытымі на дыялог | Друк |
Дзяржава Ватыкан
24.05.2017 09:12

Святы Айцец узначаліў цырымонію адкрыцця 70-й Генеральнай асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Трохдзённы форум распачаўся 22 мая ў ватыканскай Зале Сінодаў.

Паводле новых правілаў, біскупы абяруць трох кандыдатаў, аднаго з якіх Папа прызначыць на пасаду старшыні епіскапату. Апошнія дзесяць гадоў Канферэнцыю Біскупаў Італіі ўзначальваў 74-гадовы арцыбіскуп Генуі кардынал Анджэла Баньяска.

«Калі той, хто стаіць на чале, на дапускае дыялогу, то сее плёткі, а гэта горш за ўсё. Давайце размаўляць адно з адным. Я гатовы таксама выслухаць меркаванні, якія мне не падабаюцца. Кажыце абсалютна свабодна», — адзначыў Пантыфік і заклікаў біскупаў да максімальнай шчырасці.

«Не бойцеся спрэчак, — дадаў Святы Айцец, — даверцеся Духу. Ён адкрывае на разнастайнасць і прымірае адрозненні братэрскай любоўю». Дух саборнасці і парэсія, як адзначыў Папа, дазваляюць праявіць сябе і выразіць дынаміку, што натхняе на рашэнні. Толькі такім чынам магчыма абнавіць пастырскую працу і прыстасаваць яе да місіі Касцёла ў сучасным свеце, толькі так магчыма зрабіць выбар ва ўсёй скаладанасці нашай эпохі.

Гэты шлях, дадаў Святы Айцец, «пазначаны таксама праяўленнем закрытасці і супраціўленнем». «Нашая нявернасць — гэта “цяжкая пазыка” ў залог дакладнасці сведчання depositum fidei, і гэта больш сур’ёзная пагроза, чым тая, што сыходзіць ад гэтага свету з яго ганеннямі».

Паводле Радио Ватикана
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by