Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа Францішак ахвяраў грашовыя сродкі для дзіцячай клінікі ў Афрыцы
08.02.2017 13:17

Папа Францішак перадаў 200 тысяч еўра на патрэбы педыятрычнай клінікі ў Бангі, сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Грошы былі сабраны ад продажу дыскаў з дакументальным фільмам «Адкрываючы Ватыканскія музеі», знятага Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.

 
Былы прэс-сакратар Святога Пасаду: пантыфікат Францішка з’яўляецца «раем для новых сродкаў масавай інфармацыі»
02.02.2017 08:36

Характар папы Францішка выдатна адпавядае сучасным сродкам камунікацыі, падкрэсліў 31 студзеня ў Вене былы дырэктар Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён быў ганаровым госцем на юбілейных урачыстасцях з нагоды 70-й гадавіны аўстрыйскага каталіцкага агенцтва Kathpress.

 
Радзіма Бэнэдыкта XVI рыхтуецца да 90-годдзя Папы на пенсіі
01.02.2017 09:02

Дом у Марктль на Іне, у якім нарадзіўся Бэнэдыкт XVI, у Велікодную нядзелю адкрые свае дзверы. 16 красавіка Папа на пенсіі адзначыць свой 90-ы Дзень нараджэння. Там плануецца юбілейная выстава пад назвай «Пакуль не ў поўным святле».

 
У межах візіту аd limina папа Францішак прыняў біскупаў з балканскіх краін
31.01.2017 08:16

Папа Рымскі аднавіў сустрэчы з мясцовымі епіскапатамі ў рамках візітаў аd limina Apostolorum. Яны былі прыпынены на перыяд правядзення Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г.

 
Папа Рымскі сустрэўся з Арнольдам Шварцэнэгерам
26.01.2017 17:56

Сустрэча адбылася 25 студзеня ў Ватыкане падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфіка. 69-гадовы Шварцэнэгер прэзентаваў Пантыфіку кнігу пра амерыканскі штат Каліфорнію, губернатарам якой ён быў з 2003 па 2011.

 
Пантыфік прыняў дэлегацыю хрысціян з Фінляндыі
19.01.2017 17:38

Лютэр прагнуў абнаўлення Касцёла, а не яго падзелу, падкрэсліў папа Францішак 19 студзеня падчас традыцыйнай штогадовай сустрэчы з экуменічнай дэлегацыяй з Фінляндыі. Ужо на працягу амаль 30 гадоў у Рым прыбываюць прадстаўнікі лютэран, праваслаўных і католікаў гэтай краіны, каб пакланіцца яе нябеснаму заступніку, св. Генрыху.

 
Папа Францішак удзяліў хрост «немаўлятам землятрусу»
17.01.2017 10:24

13 нованароджаных з італьянскага рэгіёна, пацярпелага ад землятрусу ў жніўні і кастрычніку 2016 года, былі ахрышчаны ў капліцы ватыканскай рэзідэнцыі «Дом святой Марты». 14 студзеня сакрамэнт хросту ім удзяліў папа Францішак.

 
Папа Рымскі моліцца за ахвяр авіякатастрофы ў Кыргызстане
17.01.2017 09:07

Святы Айцец з глыбокім смуткам прыняў навіну аб катастрофе турэцкага грузавога самалёта ў ваколіцах Бішкека. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, скіраванай 16 студзеня за подпісам Дзяржсакратара кардынала П’етро Параліна.

 
Папа Францішак: калі ў парафіі існуюць плёткі, яна не здольная даваць хрысціянскае сведчанне
16.01.2017 14:32

Сведчыць аб Езусе прыкладам хрысціянскага жыцця, канкрэтнымі ўчынкамі і без пляткарства заклікаў папа Францішак вернікаў парафіі Санта-Марыя-а-Сэттэвілле, у італьянскім горадзе Гуідонія-Монтэчэльё.

 
Пантыфік прыняў Прэзідэнта Палесціны
15.01.2017 15:31

Францішак прыняў на аўдыенцыі 14 студзеня Прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

 
Папа Францішак скіраваў да моладзі спецыяльны ліст
14.01.2017 13:33

Пантыфік скіраваў спецыяльны ліст да моладзі з нагоды апублікавання Падрыхтоўчага дакументу XV Генеральнай Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Форум пройдзе ў кастрычніку 2018 г. у Ватыкане на тэму: «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

 
Папа Францішак узначаліць урачыстасці з нагоды закрыцця юбілею 800-годдзя дамініканцаў
13.01.2017 12:16

Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу 21 студзеня ў базыліцы св. Яна на Латэране. Юбілейныя ўрачыстасці дамініканцаў доўжацца ад 7 лістапада 2015 года.

 
У адказ на заклік Пантыфіка ў Лацінскай Амерыцы больш за 3 тысячы чалавек трапіла пад амністыю
13.01.2017 09:35

У Лацінскай Амерыцы пачалі казаць пра «цуд папы Францішка». На яго просьбу ў кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці ўлады шасці краін кантынента абвясцілі амністыю для зняволеных. У агульнай колькасці 3615 чалавек выйшлі на свабоду.

 
14 студзеня Папа Рымскі сустрэнецца з лідарам Палесціны
13.01.2017 09:23

Папа Францішак прыме 14 студзеня ў Ватыкане палестынскага прэзідэнта Махмуда Абаса. Гэта будзе іх пятая па ліку сустрэча.

 
Папа Францiшак напісаў ліст да католікаў Алепа
05.01.2017 18:52

У ім Пантыфік кажа пра сваю блізкасць з сірыйскім народам, які перажывае вайну, а таксама пра настойлівую малітву за мір ва ўсёй краіне.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.