Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле
02.01.2017 10:39

Аб сваёй блізкасці, асабліва ў малітве, з жыхарамі Стамбула, Святы Айцец запэўніў падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 1студзеня 2017 года.

 
Фокусы для папы Францішка
29.12.2016 09:49

Сярод пілігрымаў, якія прыбылі на сустрэчу з Пантыфікам падчас агульнай аўдыенцыі 28 снежня, былі ўдзельнікі цыркавога фестывалю, які штогод у перыяд Божага Нараджэння праходзіць у Рыме.

 
Папа Францішак стаў пятым сярод самых уплывовых людзей свету па версіі «Форбс»
19.12.2016 09:28

Папа Рымскі Францішак заняў пятае месца ў штогадовым спісе самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса «Форбс», апублікаваным 14 снежня.

 
Святы Айцец віншуе з Божым Нараджэннем на мове жэстаў (+відэа)
16.12.2016 08:45

Свае першыя віншаванні з нагоды Божага Нараджэння Папа Францішак склаў на мове жэстаў. Святы Айцец звярнуўся да глухіх асобаў у кароткім відэароліку, які быў апублікаваны на асабістай старонцы яго сакратара, кс. Ёаніса Лацы Гаіда, у твітары.

 
Павіншаваць Пантыфіка з 80-годдзем можна будзе праз спецыяльны хэштэг і электронную пошту
14.12.2016 07:58

З 80-гадовым юбілеем Папу Рымскага можна будзе павіншаваць праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі. Для гэтага спецыяльна створаны адрасы электроннай пошты і хэштэг, як паведамілі 13 снежня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

 
Папа Францішак напісаў ліст Прэзідэнту Сірыі
13.12.2016 14:38

Папа Францішак звярнуўся да Прэзідэнта Сірыі і міжнароднай супольнасці з заклікам пакласці канец вайне ў гэтай краіне. Ліст Святога Айца перадаў Апостальскі Нунцый у Дамаску кардынал Марыё Дзэнары.

 
Папа Рымскі сустрэўся з 80 мэрамі Еўропы, каб абмеркаваць міграцыйны крызіс
12.12.2016 08:27

80 мэраў еўрапейскіх гарадоў прымалі ўдзел у сустрэчы, прысвечанай праблемам бежанцаў і мігрантаў, якая праходзіла 9-10 снежня ў Ватыкане. Форум, арганізаваны Папскай акадэміяй навук, прайшоў на тэму «Еўропа: бежанцы — нашы браты».

 
Папа Францішак прызначыў новага старшыню Папскай акадэміі літаратуры і мастацтваў
07.12.2016 10:19

Папа Францішак 6 снежня прызначыў новага старшыню Папскай акадэміі вытанчаных мастацтваў і славеснасці віртуозаў пры Пантэоне.

 
Патрыярх Барталамей атрымаў пасланне ад Папы Францішка
01.12.2016 12:14

Кожны год 30 лістапада, у свята святога апостала Андрэя, дэлегацыя Святога Пасаду наведвае Стамбул і перадае Патрыярху Канстанцінопальскаму спецыяльнае пасланне ад Папы.

 
Пантыфік прыняў групу французскіх палітыкаў
01.12.2016 08:41

Будаваць больш справядлівае і чалавечае грамадства, у якім запануюць гасціннасць і братэрства, заклікаў Папа Францішак 30 лістапада французскіх палітыкаў з рэгіёну Рона-Альпы, якія здзейснілі пілігрымку ў Ватыкан разам з арцыбіскупам Ліёна кардыналам Філіпам Барбарэнам.

 
Папа Рымскі сустрэнецца з рэжысёрам Марцінам Скарсэзэ
30.11.2016 08:14

30 лістапада Святы Айцец Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі амерыканскага рэжысёра Марціна Скарсэзэ, рэжысёра фільма «Маўчанне», які распавядае пра евангельскую місію партугальскіх святароў у Японіі.

 
Ірландскі ўрад: Папа Рымскі наведае Ірландыю ўпершыню з 1978 года
29.11.2016 16:44

Папа Рымскі Францішак можа здзейсніць візіт у Ірландыю ў 2018 годзе. Як паведамляе The Guardian, Святы Айцец апошні раз наведваў краіну ў 1979 годзе.

 
Папа прыняў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам
24.11.2016 15:39

23 лістапада Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чан Дай Куанга. Пасля размовы са Святым Айцом палітык сустрэўся з Дзяржсакратаром кардыналам П'етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

 
Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Маскоўскага з юбілеем
24.11.2016 08:33

Папа Францішак скіраваў віншавальнае пасланне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з нагоды яго 70-годдзя. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаў дзень нараджэння 22 лістапада.

 
Падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Папы можна ў інтэрнэце
23.11.2016 10:09

У вернікаў ва ўсім свеце з’явілася дадатковая магчымасць падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца. Цяпер ахвяраванні, якія будуць накіраваны Пантыфікам на рэалізацыю канкрэтных справаў міласэрнасці, можна рабіць з дапамогай адмысловага сайта, які быў створаны ў Ватыкане і пачаў дзейнічаць 21 лістапада.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.