Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа зацвердзіў тэму наступных Сусветных дзён моладзі
23.11.2016 09:03

Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў 2019 г. Гэта будуць словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля паводле Лукі: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38).

 
У інтэрв’ю ватыканскім СМІ Святы Айцец падвёў вынікі Года Міласэрнасці
22.11.2016 08:39

Юбілейны Год даў магчымасць Касцёлу гучна абвясціць пасланне пра Божую міласэрнасць свету, які пакутуе ад хваробы адчужэння, закрытасці сэрцаў, эгаізму, адзначыў Пантыфік у інтэрв’ю СМІ Канферэнцыі Біскупаў Італіі: тэлеканалу TV 2000 і радыёстанцыі InBlue Radio.

 
На заканчэнне Года Міласэрнасці Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў ватыканскай базыліцы св. Пятра
21.11.2016 12:03

20 лістапада перад урачыстай літургіяй на ватыканскай плошчы Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці. У Каталіцкім Касцёле Юбілейны Год распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Святы Айцец надаў кардынальскую годнасць 17 іерархам
21.11.2016 08:56

19 лістапада ў ватыканскай базыліцы св. Пятра прайшоў кансісторый, падчас якога Папа Францішак надаў кардынальскую годнасць прадстаўнікам трынаццаці краін свету: Італіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Іспаніі, Бразіліі, ЗША, Бангладэш, Венесуэлы, Бельгіі, Маўрыйкіі, Мексікі, Малайзіі, Албаніі, Папуа-Новай Гвінеі.

 
У адказ на заклік Папы Рымскага ўлады Кубы амніставалі 787 асуджаных
18.11.2016 08:50

Кубінскія ўлады аб’явілі аб амністыі 787 асуджаных у адказ на заклік Папы Францішка. Пра гэта паведамляе афіцыйная газета камуністычнай партыі Кубы Granma.

 
Папа Францішак заклікаў гарантаваць дзецям спакойнае развіццё
17.11.2016 12:15

Святы Айцец заклікаў міжнародную супольнасць бараніць дзяцей праз клопат аб іх дабрабыце і стварэнне належных умоў для іх развіцця. Адмысловы зварот прагучаў 16 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Свой заклік Пантыфік прымеркаваў да Сусветнага дня дзіцяці, які будзе адзначацца 20 лістапада.

 
Папа Францішак сустрэўся са зборнай Германіі па футболе
15.11.2016 09:45

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 14 лістапада членаў зборнай каманды Германіі па футболе. Чэмпіёны свету прыбылі ў Рым з нагоды таварыскага матчу са зборнай Італіі. Сустрэча з Пантыфікам прайшла ў Апостальскім палацы.

 
Мусульмане запрасілі Папу Францішка ў Францыю
04.11.2016 11:17

Мусульмане запрасілі Святога Айца на сустрэчу з вызнаўцамі ісламу ў Францыю. Пра гэта паведаміў Ануар Кбібеш, старшыня Рады мусульманскага культу Францыі (CFCM), дэлегацыю ад якой Папа Францішак прыняў 3 лістапада ў Ватыкане.

 
Святы Айцец падпісаў каталіцка-лютэранскую дэкларацыю
02.11.2016 13:27

«Тое, што нас яднае, большае за тое, што нас дзеліць», — гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, падпісанай Папам Францішкам і кіраўніком Сусветнай лютэранскай федэрацыі епіскапам Мунібам Юнанам.

 
Папа сустрэўся з каралеўскай сям’ёй Швецыі
31.10.2016 22:19

31 кастрычніка ў межах візіту ў Швецыю Папа Францішак наведаў каралеўскую сям’ю. Сустрэча прайшла ў каралеўскім палацы ў Лундзе.

 
Папа выказаў салідарнасць з пацярпелымі ад землятрусу ў Італіі
30.10.2016 22:59

Перад малітвай «Анёл Панскі» 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу ў гэты дзень.

 
Святы Айцец прыняў хрысціянскіх лідараў Паўднёвага Судана
28.10.2016 10:18

27 кастрычніка ў Ватыкане Папа Францішак прыняў дэлегацыю хрысціянскіх лідараў Паўднёвага Судана: каталіцкага арцыбіскупа Джубы Паўліна Лукуду Лора, кіраўніка Епіскапальнай Царквы ў краіне архіепіскапа Даніэла Дэнг Бул Яка і мадэратара Прэсвітэрыянскай Царквы вялебнага Пітэра Гая Мароў.

 
Сталі вядомыя дэталі візіту Пантыфіка ў Швецыю
24.10.2016 16:21

Застаецца некалькі дзён да пачатку двухдзённага Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Швецыю. Яно будзе праходзіць з 31 кастрычніка па 1 лістапада.

 
Пантыфік асудзіў акты насілля супраць мірнага насельніцтва ў Іраку
23.10.2016 22:37

З адмысловым заклікам Папа Францішак звярнуўся 23 кастрычніка пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

 
Папа Рымскі ў маі 2017 года наведае cанктуарый у Фаціме
18.10.2016 11:24

Пра гэта паведаміў Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін падчас візіту ў санктуарый у Фаціме з нагоды 99-годдзя аб’яўлення тут Панны Марыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.