У лістападзе адбудуцца чарговыя пастырскія візіты Святога Айца | Друк |
Святы Айцец
30.10.2009 13:23
8 лістапада 2009 г. Святы Айцец  Бэнэдыкт XVI наведае з пастырскім візітам італьянскія гарады Брэшыа і Канчэзіо. Як паведамляе Ватыканскае радыё, у межах візіту Пантыфік ушануе мошчы святога Арканджэло Тадзіні, далучанага да святых у красавіку гэтага года.

Падчас пастырскай паездкі Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу на плошчы імя Паўла VI, пасля чаго адбудзецца нядзельная малітва «Анёл Панскі». У гэты дзень Пантыфік сустрэнецца з членамі пастырскага цэнтра імя Паўла VI, прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага будынка Інстытута імя славутага папы ў Канчэзіо і ўручэнні міжнароднай прэміі Паўла VI. Плануецца таксама, што Бэнэдыкт XVI наведае дом, у якім жыў папа Манціні.

 
© 2003-2024 Catholic.by