У Рыме адбылася прэзентацыя дыска з запісам малітваў Бэнэдыкта XVI | Друк |
Святы Айцец
11.11.2009 13:38

Дыск з запісам малітваў Святога Айца Бэнэдыкта XVI быў прадстаўлены 10 лістапада 2009 г. у рымскай базыліцы Санта Марыя ін Арачэлі на Капіталійскім пагорку. Голас Пантыфіка гучыць на фоне класічнай музыкі і грыгарыянскіх спеваў у выкананні хору сабора святога Пятра.

Гэты дыск — унікальны з тэхнічнага пункту гледжання і адзіны ў сваім родзе эксперымент, паколькі, нягледзячы на знешняе падабенства традыцыйных грыгарыянскіх харалаў з класічнай музыкай, выконваюцца яны зусім па-іншаму. У аранжыроўках ўдзельнічалі тры кампазітары — італьянец, англічанін і мараканец.

Для запісу дыска з архіву Ватыканскага радыё былі ўзяты ўрыўкі малітваў Святога Айца, а таксама спеў малітвы Каралева Неба.

 
© 2003-2024 Catholic.by