Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў удзел у стварэнні рукапіснага Евангелля
Святы Айцец
11.12.2009 12:38

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у стварэнні рукапіснага Евангелля, якое рыхтуецца да 200-годдзя незалежнасці Чылі. Пантыфік уласнаручна напісаў першы верш Евангелля паводле святога Марка.

Як адзначыў арцыбіскуп Сант’яга дэ Чылі кардынал франсіска Хав’ер Эрразурыз, у праекце стварэння рукапіснага Евангелля прынялі ўдзел звыш 8 тысяч католікаў. Па словах чылійскага іерарха, падобная ініцыятыва з’яўляецца напамінам сучаснаму чалавеку аб традыцыях манахаў сярэднявечча, якія да вынаходніцтва друку перапісвалі Біблію адрук

Плануецца, што работа будзе скончана да сакавіка 2010 г. і прадстаўлена грамадскасці разам з новым спісам іконы Божай Маці Кармельскай. Усе біскупы Чылі занатуюць у кнізе дэвізы свайго пастырскага служэння.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.