На гэтым тыдні Святы Айцец падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
15.12.2009 13:11

На гэтым тыдні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Слугі Божага Яна Паўла ІІ і дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежы Папялушкі. Дэкрэт аб гераічнасці цнот Вялікага Папы стане яшчэ адным крокам на шляху да беатыфікацыі.

Перад святамі Божага Нараджэння Пантыфік па традыцыі падпісвае дэкрэты Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Дэкрэт аб мучаніцтве ў выпадку з кс. Папялушкам адкрые шлях да яго беатыфікацыі. У справе беатыфікацыі папы Яна Паўла ІІ завяршальным стане дэкрэт аб цудзе па хадайніцтву Слугі Божага.


 
© 2003-2024 Catholic.by