Святы Айцец ахрысціць у Нядзелю Хросту Пана чатырнаццаць дзяцей | Друк |
Святы Айцец
24.12.2009 14:01

10 студзеня 2010 г., у свята Хросту Пана, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ахрысціць чатырнаццаць нованароджаных дзяцей. Пантыфік ужо ў чацвёрты раз узначаліць гэтую цырымонію.

Нованароджаныя, якія ў гэты дзень прымуць сакрамэнт хросту, з’яўляюцца дзецьмі служачых Апостальскай Сталіцы. Падчас цырымоніі іх будуць суправаджаць бацькі, хросныя і група сваякоў.

Асаблівую ролю будуць адыгрываць браты і сёстры нованароджаных. Некаторыя з іх прымуць удзел у працэсіі з дарамі. Удзяленне сакрамэнту хросту стане, такім чынам, сапраўдным святам жыцця і сям’і. Таксама, падобна як і ў мінулым годзе, Святы Айцец будзе цэлебраваць Эўхарыстыю каля старажытнага алтара капліцы і падчас святой Імшы ў некаторыя моманты будзе разам з вернікамі паварочвацца тварам да Укрыжаванага Хрыста.

 
© 2003-2024 Catholic.by