Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ва ўрачыстасць Божага Нараджэння і на заканчэнне года
Святы Айцец
24.12.2009 14:14

Як і штогод, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ва ўрачыстасць Божага Нараджэння будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў Ватыкане. Святая Імша пастэрка пад кіраўніцтвам Пантыфіка распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 22 гадзіны.

У поўдзень 25 снежня Святы Айцец удзеліць благаслаўленне «Гораду і Свету» на плошчы Святога Пятра.

У апошні дзень бягучага года, 31 снежня, а 18-й гадзіне Папа ўзначаліць у базыліцы святога Пятра Нешпары на ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі і складзе вернікам пажаданні на будучы год. На наступны дзень, 1 студзеня 2010 г., у гэтай жа святыні а 10-й гадзіне распачнецца навагодняя святая Імша пад кіраўніцтвам Бэнэдыкта XVI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.