Святы Айцец удзяліў сакрамэнт хросту чатырнаццаці немаўлятам | | Друк | |
Святы Айцец |
11.01.2010 13:18 |
10 студзеня 2010 г. падчас святой Імшы, якая адбылася ў Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў сакрамэнт хросту 14 немаўлятам. Ужо ў чацвёрты раз Пантыфік удзяляў гэты сакрамэнт у нядзелю Хросту Пана. Новаахрышчаныя — сем дзяўчынак і сем хлопчыкаў — з’яўляюцца дзецьмі супрацоўнікаў Ватыкана. У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што Евангелле з’яўляецца для вернікаў Божай ласкай, якая дае радасць і сэнс жыцця. Яно вядзе людзей да шчаслівага, прыгожага і згоднага з Божым планам жыцця. Прыняцце хросту ў Ярдане Езусам Хрыстом з рук св. Яна, па словах Папы, было «знакам блізкасці Бога да чалавека на шляху яго навяртання». Езус, не маючы грахоў, узяў на свае плечы цяжар правінаў усяго чалавецтва. Голас жа Пана з неба абвясціў будучую перамогу Божага Сына над грахом і смерцю. Бацькі і блізкія новаахрышчаных дзяцей прынялі ўдзел у працэсіі з дарамі. Падобна як і ў мінулым годзе, Пантыфік цэлебраваў Эўхарыстыю пры старадаўнім алтары капліцы, паварочваючыся ў некаторыя моманты тварам да Укрыжаванага Пана і спіной да вернікаў. |