Бэнэдыкт XVI: у час вайны Апостальская Сталіца абараняла яўрэяў утоенымі і незаўважнымі спосабамі | Друк |
Святы Айцец
18.01.2010 11:57

17 студзеня 2010 г., падчас наведвання галоўнай сінагогі Рыма, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аспрэчыў абвінавачванні ў тым, што Апостальская Сталіца не процідзейнічала знішчэнню яўрэяў у гады ІІ Сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў, што ў гэты час Ватыкан дапамагаў яўрэям, здзяйсняючы садзейнічанне «ўтоенымі і незаўважнымі спосабамі».

Словы Папы сталі адказам на сцвярджэнне прэзідэнта Рымскай яўрэйскай супольнасці Рыкарда Пачыфічы аб тым, што «маўчанне Пія ХІІ напярэдадні Халакоста да гэтай пары прычыняе боль, таму што нешта павінна было быць зроблена».


 
© 2003-2024 Catholic.by