Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У нядзелю Святы Айцец наведае прытулак фонду «Карытас» у Рыме
Святы Айцец
12.02.2010 16:22

У нядзелю 14 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае прытулак дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас», што знаходзіцца каля вакзала Тэрміні ў Рыме. У амбулаторыі аддзялення Папа сустрэнецца з медыкамі, санітаркамі і валанцёрамі.

Пачынаючы з 1983 г., рымская амбулаторыя «Карытас» прынесла дапамогу 80 тысячам асобаў. З 1987 г. дзякуючы дзейнасці каталіцкага дабрачыннага фонду ў Рыме атрымалі начлег 1,2 мільёна бяздомных. Штодзень у сталовай, якая дзейнічае пры аддзяленні, маюць магчымасць падсілкавацца 500 чалавек, сярод якіх як жыхары Італіі, так і імігранты.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.