Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Барталамея з 70-годдзем | Друк |
Святы Айцец
01.03.2010 14:53

28 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў віншавальную тэлеграму Патрыярху Канстанцінопальскаму Барталамею І з нагоды 70-годдзя праваслаўнага іерарха. Патрыярх Барталамей нарадзіўся 29 лютага 1940 г.

У тэлеграме Пантыфік запэўніў Патрыярха ў сваёй малітве, каб Бог падтрымліваў юбіляра сваёй сілай і ласкай у выкананні «служэння душпастыра, абвяшчальніка Евангелля і настаўніка духоўнага жыцця».

Узгадваючы аб сваіх сустрэчах з Барталамеем І, асабліва аб візіце ў Стамбул (Турцыя), Папа выказаў надзею на тое, што «Дух Божы будзе і далей асвячаць і накіроўваць наш шлях у кірунку поўнай камуніі, якой Хрыстус прагне для сваіх вучняў».

 
© 2003-2024 Catholic.by