У маі Святы Айцец наведае Турын | Друк |
Святы Айцец
12.03.2010 14:15

У нядзелю 2 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Турын (Італія) і ўшануе Турынскую Плашчаніцу, у якую паводле хрысціянскай традыцыі было завернута пасля смерці цела Езуса Хрыста і на якой засталіся сляды мук Пана. Мітрапаліт Турынскі кардынал Северыно Палетто выказаў перакананне, што візіт Папы стане важнай падзеяй у багатай гісторыі Турынскай дыяцэзіі.

У праграму візіту Святога Айца ўваходзіць Эўхарыстыя, якая будзе цэлебравацца на плошчы Св. Караля і напрыканцы якой Пантыфік узначаліць малітву «Анёл Панскі». У гэты ж дзень Папа сустрэнецца з турынскай моладдзю, а ўвечары прыбудзе ў гарадскую катэдру, дзе аддасць пашану Турынскай Плашчаніцы. На заканчэнне свайго візіту Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з хворымі.


 
© 2003-2024 Catholic.by