Бэнэдыкт XVI правядзе адпачынак у Кастэль Гандольфа | Друк |
Святы Айцец
12.03.2010 15:05

У гэтым годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе адпачынак у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Нягледзячы на атрыманыя запрашэнні, Пантыфік, аднак, не накіруецца на гэты раз у Альпы, — паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

У мінулыя гады першыя два тыдні адпачынку Святы Айцец правёў у дзвюх альпійскіх мясцовасцях: Лес Комбес і Брэсаноне. Астатнюю частку адпачынку Папа правёў у сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.


 
© 2003-2024 Catholic.by