Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У пятніцу Святы Айцец падпіша пастырскі ліст да Касцёла ў Ірландыі
Святы Айцец
17.03.2010 14:17

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 17 сакавіка 2010 г. на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што ў найбліжэйшую пятніцу, 19 сакавіка, падпіша пастырскі ліст да Каталіцкага Касцёла ў Ірландыі. Акрамя гэтага, Папа павіншаваў прысутных на плошчы пілігрымаў з Ірландыі з нагоды ўрачыстасці апекуна краіны, святога Патрыка, якая адзначаецца сёння.

Па словах Святога Айца, у апошні час Касцёл у Ірландыі зведаў вялікія цяжкасці ў сувязі з крызісам, які выявіўся ў праявах сексуальнага выкарыстання непаўналетніх. Ліст Пантыфіка да Касцёла ў гэтай краіне, у якім уздымаецца дадзеная праблема, з’яўляецца праявай глыбокага клопату Святога Айца. Папа звярнуўся да ўсіх ірландскіх вернікаў з заклікам прачытаць гэты ліст з адкрытым сэрцам і ў духу веры, выказаўшы спадзяванне, што ён стане дапамогай для ірландскіх католікаў «у скрусе, лячэнні і аднаўленні».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.