Прэзідэнт Італіі павіншаваў Святога Айца з імянінамі | | Друк | |
Святы Айцец |
19.03.2010 16:10 |
19 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначае імяніны. Прэзідэнт Італіі Джорджо Напалітано ў тэлеграме, адрасаванай Пантыфіку, павіншаваў Папу і высока ацаніў дзейнасць Святога Айца ў сферы сцвярджэння міру і чалавечай годнасці. Прэзідэнт Італіі ад уласнага імя і ад імя ўсяго італьянскага народа склаў Святому Айцу «шчырыя пажаданні шчасця і асабістага душэўнага супакою». |