Ахвяраванні з Імшы Вячэры Пана Святы Айцец накіруе ў Гаіці | Друк |
Святы Айцец
23.03.2010 12:21
Ахвяраванні вернікаў, якія будуць сабраны ў Латэранскай базыліцы ў Рыме падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на аднаўленне каталіцкай семінарыі ў Гаіці. У выніку землятрусу загінулі 26 яе навучэнцаў, а таксама арцыбіскуп Порт-о-Прэнса Жозэф Серж Міо.

Традыцыя збору ахвяраванняў для патрабуючых падчас папскай літургіі ва ўспамін Вячэры Пана ўзнікла ў раннехрысціянскія часы. Звычай у знак братэрскай любові збіраць у гэты дзень ахвяраванні шырока распаўсюджаны ў сучасным Каталіцкім Касцёле.
 
© 2003-2024 Catholic.by