Папскія набажэнствы Вялікага тыдня і ўрачыстасці Вялікадня будуць транслявацца ў Інтэрнэце | Друк |
Святы Айцец
29.03.2010 13:18

Усе набажэнствы і мерапрыемствы з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI будуць транслявацца ў прамым эфіры ў Інтэрнэце. Трансляцыя ў відэа- і аўдыёфармаце будзе весціся на сайце, створаным Папскай радай па сродках масавай камунікацыі.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва Zenit, трансляцыі будуць суправаджацца каментарыямі на англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай і італьянскай мовах. На сайце таксама можна будзе знайсці тэксты гамілій і выступленняў Папы падчас набажэнстваў Вялікага тыдня і ўрачыстасці.


 
© 2003-2024 Catholic.by