Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская тэлеграма ў гадавіну землятрусу ў Абруццо
Святы Айцец
07.04.2010 11:47
У ноч на 6 красавіка 2010 г. жыхары італьянскага горада Аквілы ўзгадвалі ў сваіх малітвах ахвяраў землятрусу, які адбыўся ў гэтым месцы год таму. Вернікі сабраліся на плошчы перад мясцовай катэдрай, дзе ў 3 гадзіны 32 хвіліны па мясцовым часе распачаўся памінальны звон. Прагучала 338 удараў, што сімвалізавала колькасць ахвяраў землятрусу.

Падчас літургіі была зачытана тэлеграма, якую ад імя Пантыфіка даслаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец пажадаў жыхарам Абруццо «чалавечай і грамадскай адбудовы, заснаванай на моцнай скале веры ў змёртвыхпаўсталага Хрыста». Падчас гаміліі арцыбіскуп Джузэппэ Малінары нагадаў, ўто мінулагодняя трагедыя стала найвялікшай за тры апошнія стагоддзі.

Землятрус у Цэнтральнай Італіі адбыўся ноччу 6 красавіка 2009 г. У эпіцэнтры моц падземнага штуршка склала 6,7 балаў. Загінула звыш 150 чалавек. Каля некалькіх дзесяткаў — прапаўшыя без вестак, сотні параненых.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.