Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены фотаальбом да 5-й гадавіны Пантыфікату Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
16.04.2010 11:09
Да пятай гадавіны Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта XVI афіцыйнае выдавецтва Апостальскай Сталіцы «Libreria Editrice Vaticana» выпусціла фотаальбом з каментарыямі асабістага сакратара Папы монсеньёра Георга Генсвайна.

16 красавіка 2010 г. Пантыфік адзначае 83-і дзень нараджэння, а 19 красавіка споўніцца пяць год з таго моманту, як кардынал Ёзаф Ратцынгер быў абраны Папам. У выданні змешчана каля 300 фатаграфій, якія адлюстроўваюць дзейнасць Бэнэдыкта XVI на працягу гэтых гадоў. Выдаўцы сцвярджаюць, што большасць фотаздымкаў публікуецца ўпершыню.

Для каментарыяў фота монсеньёр Генсвайн выкарыстаў запісы з асабістага дзённіка. Перад публікацыяй яны былі паказаны Пантыфіку і не выклікалі пярэчанняў адносна абнародвання.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.