Другі том кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку | Друк |
Святы Айцец
10.05.2010 17:01

Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку. Як паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, кніга выйдзе праз некалькі месяцаў у перакладзе на розныя мовы свету.

Першы том кнігі «Езус з Назарэта», які кардынал Ёзаф Ратцынгер пачаў пісаць да абрання на Апостальскі пасад, з’явіўся ў 2007 г. У ім Папа аналізуе публічнае жыццё Езуса Хрыста пачынаючы ад хросту ў Ярдане да Перамянення.

Другі том ахоплівае дзяцінства, муку, смерць і ўваскрасенне Пана.

;feature=player_embedded
 
© 2003-2024 Catholic.by