Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: з прабачэння нараджаецца сапраўднае аднаўленне Касцёла
Святы Айцец
27.09.2010 14:56
Аб значэнні прабачэння для аднаўлення Касцёла казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з біскупамі усходняй Бразіліі, якая адбылася 25 верасня 2010 г. у Апостальскай Сталіцы. Папа заклікаў іерархаў, якія завяршаюць свой візіт ad limina Apostolorum, атуліць асаблівай апекай моладзь.
 
Па словах Пантыфіка, крызіс, які мы сёння перажываем, мае свае карані ў занядбанні ласкі прабачэння. Сёння, дадаў Святы Айцец, чалавека часта хочуць вызваліць ад адчування сваёй віны, аднак забываюцца пра рэальнасць сакрамэнту пакаяння. Але ў глыбіні свайго сэрца чалавек адчувае, што такая свабода несапраўдная, што грэх існуе і што мы з’яўляемся грэшнікамі. З іншага боку, падкрэсліў Папа, Езус прыйшоў, каб збавіць не тых, хто сам вызваліў сябе і вырашыў, што не мае ў Ім патрэбы, а тых, хто ўсведамляе свой грэх і каму патрэбны Хрыстус.

Таму, працягваў Пантыфік, паколькі кожнаму з нас патрэбны Езус, то кожнаму патрэбна прабачэнне як аснова сапраўднай рэформы, якая, аднаўляючы нас знутры, аднаўляе таксама нашу супольнасць. «Толькі праз прабачэнне мы становімся падобнымі да Хрыста і ўслед за святым Паўлам можам казаць: „Не я жыву, але жыве ўва мне Хрыстус“», — адзначыў Бэнэдыкт XVI, дадаўшы, што, пачынаючы менавіта ад такога глыбокага аднаўлення асобы, нараджаецца Касцёл. Радасць, якая плыне з гэтага ачышчэння, павінна пранікаць з Касцёла ў свет, «заражаючы» і яго радасцю. 

Святы Айцец заахвоціў бразільскіх біскупаў атуляць асаблівай апекай моладзь, бо менавіта такім чынам можна засведчыць перад светам, што Касцёл малады.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.