27 лістапада — сусветная малітва са Святым Айцом у абарону жыцця | Друк |
Святы Айцец
15.10.2010 17:22
27 лістапада 2010 г. падчас літургіі, якая распачне перыяд Адвэнту — часу чакання перад нараджэннем Хрыста, — Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць малітоўнае чуванне ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане ў інтэнцыі кожнага зачатага жыцця. Папа заклікае паўсюдны Касцёл далучыцца да гэтай малітвы.
 
Усім біскупам і дыяцэзіям Каталіцкага Касцёла разасланы ліст з просьбай Пантыфіка аб гэтай малітве і арганізацыі падобнага чування на распачацце Адвэнту ва ўсіх лакальных Касцёлах.

Варта адзначыць, што за апошнія 40 гадоў колькасць дзяцей, забітых ва ўлонні маці, перавысіла 2 мільярды. 

 
© 2003-2024 Catholic.by