Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На наступным тыдні выйдзе новая адгартацыя Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
05.11.2010 18:42
У наступны чацвер, 11 лістапада 2010 г., у Прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай адгартацыі Бэнэдыкта XVI «Verbum Domini», якая падсумоўвае XII Пасяджэнне Звычайнага Сіноду Біскупаў, што адбыўся ў лістападзе 2008 г. на тэму «Божае слова ў жыцці і місіі Касцёла».

Новы папскі дакумент прадставяць прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Куалетт, старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў арцыбіскуп Нікола Этэравіч.

Гэта будзе другая адгартацыя Бэнэдыкта XVI. Першая — «Sacramentum caritatis» — выйшла ў свет 22 лютага 2007 г. і з’яўлялася падсумаваннем XI Пасяджэння звычайнага Сіноду Біскупаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.