Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю з Папам
Святы Айцец
16.11.2010 15:34

23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы будзе прэзентавана новая кніга, якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Кніга мае назву «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў».

На нямецкай мове кнігу апублікавала выдавецтва «Herder Verlag», а на італьянскай — Ватыканская тыпаграфія. У прэзентацыі кнігі прыме ўдзел старшыня Папскай рады па справах новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла і публіцыст выдання «Corierre della Sera» Луіджы Аккаттолі. Будуць прысутнічаць таксама Пэтэр Сівалд і кс. Джузэппэ Коста, дырэктар Ватыканскай тыпаграфіі.

Пэтэр Сівалд, які нарадзіўся ў 1954 г., выдаў ужо дзве кнігі, напісаныя супольна з кардыналам Ёзафам Ратцынгерам — сённяшнім Папам: «Соль зямлі» і «Бог і свет».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.