У наступным годзе Папа наведае Бенін | | Друк | |
Святы Айцец |
26.11.2010 17:26 |
18–20 лістапада 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Бенін (Заходняя Афрыка). Пра гэта паведаміў кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Чацвёртае па чарзе ў наступным годзе пастырскае падарожжа прымеркавана да 150-годдзя евангелізацыі Беніна і звязаны з перадачай біскупам Афрыкі паслясінадальнай апостальскай адгартацыі, якая змяшчае вынікі ІІ Спецыяльнага Сіноду Біскупаў Афрыкі. Папскі візіт стане адказам на запрашэнне Прэзідэнта краіны, урада і Канферэнцыі Біскупаў. На 2011 год запланаваны таксама папскія візіты ў Харватыю, іспанскі Мадрыд на Сусветны дзень моладзі і ў Германію. |