Святы Айцец салідарны з архідыяцэзіяй у Рыа дэ Жанейра | Друк |
Святы Айцец
30.11.2010 14:11
«Святы Айцец з глыбокім болем сочыць за сур’ёзнымі сутыкненнямі і актамі насілля, да якіх дайшло ў Рыа дэ Жанейра, у прыватнасці ў фавелах „Vila Cruzeiro“, — піша да мясцовага арцыбіскупа Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх запэўнівае таксама ў малітве Пантыфіка за ахвяраў сутыкненняў і іх сем’і.

У тэлеграме Святы Айцец просіць адказных за дадзеныя здарэнні пакласці канец збянтэжанасці, вярнуць павагу да закона і грамадскага дабра.

Раён беднякоў «Vila Cruzeiro» з’яўляецца адной з мясцовых фавел, у якую ўвайшлі ўрадавыя сілы. Барацьба арміі і паліцыі з гандлярамі наркотыкаў дагэтуль працягваецца ў розных раёнах горада. Загінулі некалькі дзесяткаў чалавек. 
 
© 2003-2024 Catholic.by