Папа наведае Германію 22–25 верасня 2011 г. | Друк |
Святы Айцец
01.12.2010 12:58

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у трэці раз наведае сваю радзіму 22–25 верасня 2011 г. Аб гэтым паведаміў Ватыканскаму радыё старшыня епіскапату Германіі арцыбіскуп Роберт Цолліч.

Падчас візіту Папа наведае Берлін, Эрфурт і Фрайбург. Першы этап паездкі будзе мець, як было адзначана, «палітычны характар». Падрабязная праграма, у тым ліку наведванне Пантыфікам Бундэстага, будзе вядома пазней.

Галоўным пунктам візіту Святога Айца ў Эрфурт будзе пытанне экуменічных адносінаў з Евангелічнай Царквой. Чакаецца, што Папа ў чарговы раз выкажа жаданне Касцёла, каб хутчэй усталявалася поўная і бачная еднасць усіх хрысціян.

Трэцім і апошнім этапам візіту стане Фрайбург, ардынарыем якога з’яўляецца арцыбіскуп Цолліч. 25 верасня 2011 г., у нядзелю, Папа плануе ўзначаліць там святую Імшу.

 
© 2003-2024 Catholic.by