У перыяд Божага Нараджэння Пантыфік сустрэнецца з беднымі і хворымі дзецьмі | Друк |
Святы Айцец
14.12.2010 14:54
У перыяд святаў Божага Нараджэння адбудзецца супольны пасілак Бэнэдыкта XVI з убогімі, якімі апякуюцца Сёстры Місіянеркі Любові. Пантыфік наведае гэтых дзяцей у клініцы Джэмэллі.

26 снежня ў 13.00 па мясцовым часе ў зале Паўла VI Святы Айцец прыме ўдзел у абедзе, які будзе арганізаваны для ўбогіх людзей. Такім чынам Пантыфік прагне ўшанаваць 100-годдзе народзінаў заснавальніцы ордэна — бл. Маці Тэрэзы Калькуцкай.

5 студзеня 2010 г., у вігілію ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, Святы Айцец наведае дзяцей у педыятрычным аддзяленні Клінікі Агостыно Джэмэллі і асвяціць цэнтр для дзяцей з хваробамі пазваночніка.    

 
© 2003-2024 Catholic.by