Святы Айцец заклікае Пакістан адмяніць закон аб блюзнерстве | Друк |
Святы Айцец
11.01.2011 15:10

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўладаў Пакістана з заклікам адмовіцца ад закона аб блюзнерстве. Як адзначыў Папа, гэты закон часта выкарыстоўваецца для таго, каб запалохваць рэлігійныя меншасці.

Варта адзначыць, што на мінулым тыдні быў забіты губернатар правінцыі Пенджаб Салман Тасір, які лічыўся адным з найбольш ліберальных палітыкаў у Пакістане. Тасір быў застрэлены сваім целаахоўнікам, незадаволеным тым, што губернатар выступаў за памякчэнне законаў аб блюзнерстве.


 
© 2003-2024 Catholic.by