Папа азнаёміцца з дакументамі па справе беатыфікацыі Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
12.01.2011 17:09

У суботу, 15 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналу Анджэло Амато. Іерарх прадставіць Пантыфіку поўную дакументацыю беатыфікацыйнага працэсу Караля Вайтылы — Слугі Божага Яна Паўла ІІ.

Папа азнаёміцца з дакументамі і прыме рашэнне аб часе падпісання дэкрэту аб цудзе, які адбыўся праз заступніцтва Яна Паўла ІІ. Пасля гэтага будзе абвешчана дата беатыфікацыйнай урачыстасці. Як адзначаюць італьянскія СМІ, гэта можа быць пачатак красавіка, у сувязі з 6-годдзем смерці Слугі Божага, або дні каля 16 кастрычніка, у гадавіну абрання кардынала Вайтылы на Апостальскі Пасад.


 
© 2003-2024 Catholic.by