Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбудзецца 1 мая
Святы Айцец
14.01.2011 14:44

Сёння, 14 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэло Амато. Святы Айцец падпісаў падрыхтаваны ведамствам дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай законніцы с. Марыі-Сімоне Норман, якое прыпісвалася заступніцтву Яна Паўла ІІ.

У дэкрэце апавядаецца аб невытлумачальным з медыцынскага пункту гледжання нечаканым спыненні сімптомаў хваробы Паркінсона.

Як паінфармаваў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбудзецца ў Ватыкане 1 мая 2011 г., у Нядзелю Божай Міласэрнасці. Урачыстую цырымонію ўзначаліць папа Бэнэдыкт XVI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.