Святы Айцец пра значэнне Філіпінскага Папскага ўніверсітэта | Друк |
Святы Айцец
20.01.2011 16:29
На заслугі Філіпінскага Папскага ўніверсітэта св. Тамаша ў Маніле перад Касцёлам і народам указаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да свайго пасланніка на ўрачыстасць 400-годдзя заснавання дадзенай навучальнай установы кардынала Зянона Грахалеўскага.

Святы Айцец падкрэсліў, што дамініканскі ўніверсітэт на мяжы стагоддзяў далучыўся да адукацыйнага, культурнага і рэлігійнага развіцця маладых філіпінцаў. Установа, якую Пантыфік называе «асаблівым месцам сустрэчы Божага слова і культур», аказала значны ўплыў на распаўсюджванне і ўзмацненне каталіцкай веры ў Азіі.

Папскі ўніверсітэт св. Тамаша ў Маніле адносіцца да найбольш прэстыжных навучальных устаноў Філіпін. Яе ў 1970 г. наведаў Павел VІ, а ў 1981 і 1995 гг. — Ян Павел ІІ.

 
© 2003-2024 Catholic.by