Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам | Друк |
Святы Айцец
25.01.2011 14:29

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праз пасрэдніцтва Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 24 студзеня 2011 г. у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Спачувальная тэлеграма накіравана на імя Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

У пасланні Папа выказвае глыбокі боль і рашучае асуджэнне гэтага акту насілля, запэўнівае ў духоўнай блізкасці і спачуванні сем’ям ахвяраў тэракту. «Святы Айцец горача моліцца за загінуўшых і просіць Пана аб суцяшэнні для тых, хто аплаквае іх трагічную смерць. Адначасова благаслаўляе, памятаючы асабліва аб параненых», — гаворыцца ў тэлеграме.


 
© 2003-2024 Catholic.by