Святы Айцец устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві | Друк |
Святы Айцец
09.02.2011 17:12
9 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві з сядзібай у Лілонгве — сталіцы гэтай паўднёва-афрыканскай краіны з 1975 г.

У склад новай касцёльнай адзінкі, другой у Малаві, увайшла былая дыяцэзія Лілонгве, узнесеная сёння да архідыяцэзіі, а таксама дыяцэзіі Дэдза, Каронга і Мзузу. Былы біскуп Лілонгве Рэмі Джозеф Густаф Сэнт-Мары Марф узведзены да годнасці арцыбіскупа і прызначаны Мітрапалітам.

Згодна з рашэннем Папы, Каталіцкі Касцёл у Малаві складаецца з  дзвюх мітраполій: Блантайр, у якую ўваходзіць аднайменная дыяцэзія, а таксама Мангочы і Чынгвава, і Лілонгве з узгаданымі дыяцэзіямі.
 
© 2003-2024 Catholic.by