Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі | Друк |
Святы Айцец
10.02.2011 18:11

16–17 лютага 2011 г. Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведае Італію з афіцыйным візітам. Па завяршэнні візіту расійскі лідэр пабывае ў Ватыкане, дзе яму ўдзеліць аўдыенцыю Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Візіт Дзмітрыя Мядзведзева адбудзецца па запрашэнні Прэзідэнта Італіі Джорджо Напалітано для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Года расійскай культуры і рускай мовы ў Італіі і Года італьянскай культуры і італьянскай мовы ў Расіі.

 
© 2003-2024 Catholic.by