Другі том «Езуса з Назарэта» з’явіцца ў кнігарнях 11 сакавіка | Друк |
Святы Айцец
15.02.2011 13:17
Новая кніга — другі том «Езуса з Назарэта» Бэнэдыкта XVI — 11 сакавіка гг. з’явіцца на паліцах кнігарняў. Кніга, якая ахоплівае перыяд з выезду Езуса ў Ерузалем да Яго змёртвыхпаўстання, выйдзе накладам у сто тысяч экзэмпляраў.

Прэзентацыю кнігі Пантыфіка 10 сакавіка 2011 г. у Ватыкане здзейсніць прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле. Кніга з’явіцца адразу на сямі мовах свету. Адначасова выйдзе і яе аўдыёверсія.
 
© 2003-2024 Catholic.by