Святы Айцец утварыў новую дыяцэзію ў Танзаніі | Друк |
Святы Айцец
14.03.2011 15:06

12 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI утварыў новую тэрытарыяльную адзінку ў Каталіцкім Касцёле ў Афрыцы. Дыяцэзія Кандоа ў Танзаніі паўстала з часткі тэрыторыі дыяцэзіі Дадома і была ўключана ў мітраполію Дар-эс-Салаам.

Паводле інфармацыі беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, першым біскупам новаўтворанай дыяцэзіі быў прызначаны кс. Бэрнардын Мфумбус, віцэ-канцлер па вучэбнай рабоце Універсітэта св. Аўгустына ў Мванзе.

 
© 2003-2024 Catholic.by