Папа заклікае да міру і бяспекі для жыхароў Лівіі | Друк |
Святы Айцец
21.03.2011 16:51

Глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Лівіі і запэўніванне ў духоўнай блізкасці з яе жыхарамі выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» 20 сакавіка 2011 г. у Ватыкане. Папа заклікаў палітыкаў і вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у краіне, забяспечыць жыхарам бяспеку і дадаў, што моліцца аб міры для ўсяго рэгіёну Паўночнай Афрыкі.

«Малюся за людзей, якія ўдзельнічаюць у драматычных падзеях у гэтай краіне, і звяртаюся з гарачым заклікам да ўсіх палітычных і вайсковых кіраўнікоў, каб яны паклапаціліся перш за ўсё аб недатыкальнасці і бяспецы насельніцтва і забяспечылі доступ да гуманітарнай дапамогі. Прагну запэўніць жыхароў у сваёй сардэчнай блізкасці і прашу Бога, каб як найхутчэй над Лівіяй і ўсім рэгіёнам Паўночнай Афрыкі ўсталяваўся небасхіл міру і згоды», — адзначыў Святы Айцец.


 
© 2003-2024 Catholic.by